16:29 Федаруку прад'явілі абвінавачванне

Моладзеваму актывісту дэмакратычнага руху Змітру Федаруку сёння прад'явілі абвінавачанне ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. З палітыка ўзялі падпіску аб нявыяздзе. Да 4 красавіка абвінавачаны можа азнаёміцца са справай, а потым, верагодна, яна будзе перададзена ў суд. Нагадаем, 27 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" былі затрыманыя ўвечары 4 лютага ў прыватнай кватэры ў Мінску падчас пасяджэння цэнтральнай рады арганізацыі.

Пасля складання пратаколаў усё, акрамя Федарука і Алега Корбана, былі адпушчаныя. Санкцыі гэтага артыкула: штраф або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Варта адзначыць, што па тым жа артыкуле за ўдзел у той жа арганізацыі 1 лістапада 2006 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі