16 жніўня па ўсходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

16 жніўня па ўсходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

16 жніўня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пераменную воблачнасць, інфармуе Белгідрамет

Уначы будзе пераважна без ападкаў, месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы чакаюцца пераважна па ўсходзе краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, умераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы і зранку тэмпература паветра будзе 12-18 са знакам "плюс". Удзень тэрмометр пакажа ад +19 па поўначы да +26 па поўдні Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі