14 кастрычніка ўначы будзе да -2, а ўдзень — да +12

14 кастрычніка ўначы будзе да -2, а ўдзень — да +12

У чацвер, 14 кастрычніка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па крайнім усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку прагназуецца туман. Вецер будзе паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, у асобных раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень чакаецца 7-12 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі