14-гадовая школьніца ў Ганцавіцкім раёне зацяжарыла ад настаўніка

14-гадовая школьніца ў Ганцавіцкім раёне зацяжарыла ад настаўніка

Ганцавіцкі аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па факце цяжарнасці 14-гадовай школьніцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Настаўнікі заўважылі, што знешнасць дзевяцікласніцы моцна змянілася. Падчас размовы дзяўчына прызналася, што зацяжарыла. Настаўнікі паведамілі пра гэты факт у аддзел адукацыі, а адтуль звесткі перадалі ў райаддзел Следчага камітэта. 

Дзяўчына распавяла следчым, хто быў яе палавым партнёрам. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць яе сувязь з маладым чалавекам. У дачыненні да яго прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. 

Як піша газета "Ганцавiцкi час", бацькам дзіцяці можа быць выкладчык мясцовай школы.

Сама дзяўчына цяпер знаходзіцца пад наглядам медыкаў, яе стан ацэньваецца як здавальняючы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі