13 студзеня па захадзе Беларусі чакаецца мокры снег і дождж

На Беларусь насоўваецца адліга / pexels.com
На Беларусь насоўваецца адліга / pexels.com

У пятніцу, 13 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у паўночна-заходніх і заходніх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -7 па ўсходзе да +3 па захадзе краіны. Удзень прагназуецца 0..+6, па ўсходзе Беларусі будзе 1-3 марозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі