13 чэрвеня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

13 чэрвеня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У аўторак, 13 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8759 да 1,8750, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1023 да 2,1013 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2948 беларускага (у панядзелак — 3,2846).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 12 чэрвеня, курс долара ЗША вырас — з 1,8758 да 1,8759, курс еўра таксама вырас — з 2,0985 да 2,1023 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі