12 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

12 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У панядзелак, 12 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8758 да 1,8759, курс еўра таксама вырас — з 2,0985 да 2,1023 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2846 беларускага (у пятніцу — 3,2923).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 9 чэрвеня, курс долара ЗША павялічыўся — з 1,8733 да 1,8758, курс еўра знізіўся — з 2,1080 да 2,0985 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі