11 верасня долар патаннеў на 39 рублёў, а еўра падаражэў на 139

11 верасня долар патаннеў на 39 рублёў, а еўра падаражэў на 139

У пятніцу, 11 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 39 рублёў — да 17 801, еўра падаражэў на 139 рубель — да 20 098, курс расійскага рубля вырас з 260,36 да 261,57 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель патаннеў на 0,33%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 10 верасня, долар вырас на 33 рублі — да 17 840, еўра падаражэў на 61 рубель — да 19 959, курс расійскага рубля знізіўся з 263,13 да 260,36 беларускага.

Фота: tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі