11 лістапада Лукашэнка паляціць у Аўстрыю з афіцыйным візітам

11 лістапада Лукашэнка паляціць у Аўстрыю з афіцыйным візітам

11-12 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам, перадае БЕЛТА.

На 12 лістапада ў Вене ў яго запланаваныя перамовы ў вузкім і пашыраным складах з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Кіраўнікі дзяржаў будуць абмяркоўваць гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Таксама яны плануюць абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства".

Беларускі кіраўнік у Вене правядзе таксама перамовы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам. А са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам ён сустрэнецца ў фармаце рабочай вячэры.

Адначасова з візітам кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі