Вы тут

11-12 кастрычніка магчымыя збоі ў працы інтэрнэту

Фота: pixabay.com

11-12 кастрычніка магчымыя збоі ў працы інтэрнэту. Прычына — першае ў гісторыі абнаўленне наладак абароны сусветнай сістэмы даменных імёнаў, інфармуе партал tut.by. У выніку карыстальнікі сутыкнуцца з тым, што інтэрнэт стане "марудным", а некаторыя сайты могуць быць недаступныя.

Вядома, што абнаўленне пачнецца ў чацвер а 19-й гадзіне паводле беларускага часу. Падкрэсліваецца, што яго не заўважаць больш за 99% карыстальнікаў. Калі ж у некаторых з'явяцца праблемы, давядзецца звяртацца да свайго інтэрнэт-правайдэра.