100 афіцэраў запасу ў Беларусі прызываюць на ваенную службу

100 афіцэраў запасу ў Беларусі прызываюць на ваенную службу

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №134, згодна з якім на службу ў войска прызываюцца афіцэры запасу, якія не прайшлі тэрміновую службу, піша tut.by.

Пад прызыў трапілі мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву. Агулам будуць прызваныя 100 чалавек.

Паведамляецца, што гэты прызыў не звязаны з вайсковымі зборамі, на якія з запасу прызвалі да двух тысяч ваеннаабавязаных.

Дарэчы, апошні раз афіцэраў запасу забіралі ў войска ў 2016 годзе. Тады прызвалі таксама 100 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі