10 студзеня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

10 студзеня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

У сераду, 10 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 2,0104 да 2,0146 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4015 да 2,4059 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5423 беларускага (у аўторак — 3,5232).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,36%.

Адзначым, што пасля зніжэння ў канцы 2017 года, сёлета курс долара толькі расце. У аўторак, 9 студзеня, ён у чарговы раз пераваліў за 2 рублі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі