Вы тут

10 студзеня Абама выступіць з развітальным зваротам да нацыі

Фота: AFP

10 студзеня прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама выступіць з развітальным зваротам да нацыі, паведамляюць СМІ. Выступ адбудзецца ў Чыкага — родным горадзе Абамы.

Абама заявіў, што ён наследуе прыкладу Джорджа Вашынгтона, які напісаў свой развітальны зварот да амерыканскага народа больш за 220 гадоў таму.

Дарэчы, папярэднік Абамы Джордж Буш-малодшы ў 2009 годзе таксама выступіў з развітальным зваротам.

Інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Амерыкі Дональда Трампа пройдзе 20 студзеня. Цырымонія адбудзецца ў Вашынгтоне каля будынка Капітолія, дзе засядае кангрэс ЗША.