10 сакавіка ў Беларусі чакаецца снег, у асобных раёнах завіруха

Снег і завіруху прагназуюць у Беларусі 10 сакавіка / pixabay.com
Снег і завіруху прагназуюць у Беларусі 10 сакавіка / pixabay.com

У пятніцу, 10 сакавіка, у Беларусі ўначы будзе пераменная воблачнасць, а ўдзень воблачнасць павялічыцца, перадае Белгідрамет.

Уначы пераважна па поўдні Беларусі чакаецца снег, а ўдзень ападкі пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Гэта будзе снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. Удзень па паўднёвым захадзе краіны прагназуюцца моцныя ападкі, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі па Беларусі чакаецца туман і шэрань, удзень у асобных раёнах завіруха. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 па поўдні да -23 па поўначы краіны. Удзень чакаецца -4...+2, па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да 8 цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі