10 кастрычніка ў Беларусі прагназуюцца дажджы

10 кастрычніка ў Беларусі прагназуюцца дажджы

Пераважна хмарнае надвор'е чакаецца ў нашай краіне ў чацвер, 10 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на заходні парывісты. Па поўдні Беларусі ўдзень вецер чакаецца месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +8...+14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі