1 красавіка Беларусь і Расія адменяць плату за ўваходныя тэлефанаванні ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Размовы пра магчымасць адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй вяліся каля 10 гадоў. Тэрміны адмены роўмінгу некалькі разоў абвяшчаліся, а потым пераносіліся.
У прэс-рэлізе расійскага Мінлічбы тлумачыцца, чаму роўмінг адмяняюць менавіта цяпер: "Цяпер у Беларусі знаходзіцца больш за 90 тысяч расійскіх абанентаў, якім стануць даступныя бясплатныя ўваходныя званкі".