З'явіліся фота меркаванага лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі
![Лагер пад Асіповічамі / t.me/news_sirena](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vahner-0307-1.jpg.webp?itok=x6VlJC0V)
Лагер пад Асіповічамі / t.me/news_sirena
У інтэрнэце з'явіліся фатаздымкі лагера пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнераўцы. Як заяўляе расійскі тг-канал "Сірэна", іх зрабіў мясцовы жыхар.
На здымках можна пабачыць намёты, а ў іх — буржуйкі і насцілы. У адным такім намёце можа змясціцца да 60 чалавек.
Напярэдадні вагнераўцы абвясцілі, што часова прыпыняюць прыём на працу новых наймітаў у сувязі з няўдзелам у вайне і пераездам у Беларусь. Набор прыпынены на месяц.
Сам Яўген Прыгожын 3 ліпеня запісаў новы аўдыязварот. Ён заявіў, што "Марш справядлівасці" быў накіраваны на барацьбу са здраднікамі і мабілізацыю грамадства. Таксама Прыгожын паабяцаў неўзабаве "нашы наступныя перамогі на фронце".
![З'явіліся фота меркаванага лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vahner-0307-2.jpg.webp?itok=68FqMjM6)
![З'явіліся фота меркаванага лагера вагнераўцаў пад Асіповічамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vahner-0307-3.jpg.webp?itok=ezjPSQme)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.