З'явілася відэа з "Ілавайскага катла"

Журналіст правёў тыдзень ўнутры "Ілавайскага катла" і хаваўся разам з салдатамі ў акопах ад мінамётных абстрэлаў і "Градаў". Як піша УНІАН, са сваёй відэакамерай ён стаў сведкам усяго, што адбывалася ў Ілавайску. 

Шапашнікаў прыехаў у горад, калі яго кантралявалі ўкраінскія вайскоўцы. Перад салдатамі паставілі задачу зачысціць Ілавайскага ад узброеных баевікоў. Але праз некалькі гадзін усё кардынальна змянілася. Расціслаў апынуўся разам з байцамі ўнутры гэтага катла, калі на тэрыторыю горада на танках і з цяжкім узбраеннем зайшлі расійскія салдаты. Усю ноч іх пазіцыі абстрэльвалі з мінамётаў і "Градаў". Пасля першай ночы ў акопе журналіст зразумеў, што трапіў на сапраўдную вайну. 

"Вельмі шмат забітых Вядома, гэта проста кашмар. Гэта не перадаць словамі, мы ўсю ноч прасядзелі ў акопе. Чулі, як машына выбухала і гарэла. Дзякуй Богу, што мы жывыя засталіся пасля гэтай ночы", — расказвае Расціслаў. 

Калі прынялі рашэнне аб вывадзе калоны з Ілавайскага, Расціслава пасадзілі ў браняваны "Фольксваген". Па дарозе іх машына, як і ўся астатняя калона трапіла пад абстрэл. Яго выратавала тое, што аўтамабіль быў браняваны і замыкаў калону. Пасля ён даведаўся, што большая частка вайскоўцаў і добраахвотнікаў не выжылі ў "мірным калідоры Пуціна", сам Расціслаў паспеў схавацца ў лесапаласе. 

Журналіста перадалі ўкраінскаму боку разам з іншымі ваеннапалоннымі праз Чырвоны крыж.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі