З'явілася відэа з Гастомеля пасля сыходу расійскіх войскаў

З'явілася відэа з Гастомеля пасля сыходу расійскіх войскаў

З'явілася відэа аэрапорта ў Гастомелі пад Кіевам пасля сыходу расійскіх войскаў. Яго апублікавалі дакументалісты нефармальнага ўкраінскага кінааб'яднання, якія запускалі дрон (яны рыхтуюць "будучую хроніку украінскай перамогі"), піша hromadske.ua.

24 лютага, у першы дзень вайны, на аэрадроме ў Гастомелі з верталётаў высадзіўся расійскі дэсант. Планавалася, што туды будзе перакінутыя буйныя дэсантныя злучэнні. Але ўкраінцы сарвалі гэтыя планы. З таго часу там ішлі баі. У аэрапорце была знішчана "Мрія", легендарны гіганцкі ўкраінскі самалёт, які знаходзіўся ў ангары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі