З'явілася відэа, як на Гомельшчыне збілі дрон
Збіты дрон / "ОтВинта"
З'явілася відэа, як у Гомельскай вобласці збілі дрон. Яго апублікаваў тэлеграм-канал "ОтВинта|Авиация Беларуси".
На відэа бачна расійскі беспілотнік тыпу "Гербера". Стралковы агонь па ім вядзецца знізу. У апісанні гаворыцца, што дрон быў збіты ў Гомельскай вобласці 26 лютага, "верагодна, агнявой мабільнай групай".
Як адзначае выданне "Флагшток", верагодна, размяшчэнне гэтага відэа было ўзгоднена з уладамі. У іншым разе публікацыя магла б трапіць пад шэраг новых крымінальных артыкулаў.
Раней паведамлялася, што 26 лютага над Гомелем на невялікай вышыні праляцела як мінімум пяць расійскіх беспілотнікаў тыпу "Шахед / Герань". Адзін з іх быў збіты над заходняй ускраінай горада і ўпаў каля вёскі Рандаўка.