Беларускія вайскоўцы збілі беспілотнік у небе над Гомелем 26 лютага

Беспілотнік у Гомелі

Беспілотнік у Гомелі / mil.in.ua

Раніцаю 26 лютага беларускім вайскоўцам удалося збіць як мінімум адзін беспілотнік падчас пралёту над Гомелем, паведамляе "Флагшток".

Інцыдэнт адбыўся над заходняй прамысловай ускраінай горада. Відавочцы назіралі, як за беспілотнікам сачыў ваенны верталёт, пасля чаго дрон пачаў падаць. Па папярэдніх дадзеных, агнявое пашкоджанне было нанесена з борту верталёта з дапамогай стралковай зброі.

Па інфармацыі рэсурсу, агулам той раніцай над Гомелем праляцела больш за пяць беспілотнікаў тыпу Shahed-136 ("Герань"). Магчыма, гэта былі расійскія дроны, накіраваныя для ўдару па Украіне, аднак па невядомай прычыне адхіленыя ад маршруту.

Гомельскія ўлады пакуль не каментавалі інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.