З'явілася відэа затрымання Сашко Білага

МУС Украіны са спазненнем заявіў, што праводзілася спецаперацыя па затрыманню Аляксандра Музычкі, але ён, нібыта, аказаў супраціўленне, быў паранены і памёр. Страляў у яго баец спецпадраздзялення "Сокал". Цела "Сашка Білага" праваахоўнікі пакінулі на месцы забойства. Рукі ў яго былі скутыя кайданкамі, што дало падставу паплечнікам украінскага нацыяналіста заявіць, што Музычка не мог супраціўляцца і яго проста расстралялі.

"Правы сектар" патрабуе адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, затрымання камандзіра "Сокала" і правядзення расследавання.

Увечары 25 сакавіка на YouTube з'явіўся запіс камер відэаназірання кавярні, каля якой быў забіты "Сашко Білы".

Пахаванне Аляксандра Музычкі пройдзе 26 сакавіка. У Роўна ўжо з'язджаюцца байцы "Правага сектара" з усёй Украіны (гл. фота). Яны "чакаюць загадаў з цэнтра". Тым часам стала вядома, што маці Музычкі — беларуска, якая ўдзельнічала ў антысавецкім супраціве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі