Вы тут

З'явілася новае відэа, як палкоўнік Карпянкоў разбівае дзверы мінскай кавярні

Мікалай Карпянкоў з гумовым дручком / TUT.by

З'явілася новае відэа, як 6 верасня ў Мінску кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС палкоўнік Мікалай Карпянкоў разбівае дзверы кавярні OʼPetit. Відэа зняў стартапер Канстанцін Канопка за секунды да свайго затрымання.

"Я да апошняга не верыў, што будзе штурм,піша ён у Facebook. — Усе вельмі спалохаліся, калі паляцела шкло, калі наша сховішча аказалася пасткай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.