Вы тут

З'явілася інтэрактыўная карта з вынікамі проб вады ў Мінску

У спёку ў часткі мінчукоў былі праблемы з вадой / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На сайце "Мінскводаканала" з'явілася інтэрактыўная карта з вынікамі проб вады ў сталіцы. Прэс-служба Мінгарвыканкама сцвярджае, што на ёй прадстаўлены ўсе адрасы, па якіх апошнім часам узнікалі пытанні да якасці вады. Карту абяцаюць дапаўняць вынікамі новых даследаванняў. "Мінскводаканал" адзначае, што зваротаў становіцца ўсё менш.

Вада з непрыемным пахам у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы (а пасля часткова і ў іншых раёнах) з'явілася раніцай 24 чэрвеня. Яе нельга было піць. Мясцовых жыхароў прасілі зліваць ваду з кранаў і абяцалі, што плаціць за яе не давядзецца. На вуліцах стаялі аўтацыстэрны з вадой, а каля іх — вялікія чэргі. Забарону на выкарыстанне вады у згаданых раёнах знялі 27 чэрвеня. Але скаргі ў людзей яшчэ былі. Следчыя высвятляюць абставіны з'яўлення ў вадаправодзе няякаснай вады, распачатая крымінальная справа.

2 ліпеня прэс-служба Мінгарвыканкама паведаміла, што мінчукі, якія нядаўна мелі праблемы з-за няякаснай вады, не будуць плаціць за выкарыстаную халодную ваду ў чэрвені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.