Вы тут

Зяленскі запрасіў U2 выступіць у Кіеве. І яны прыехалі!

U2 у Кіеве / AFP

Бона і Эдж з ірландскай групы U2 выступілі для кіяўлянаў на станцыі метро Хрещатик. У Кіеў іх запрасіў асабіста прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

“Прэзідэнт Зяленскі запрасіў нас выступіць у Кіеве і прадэманстраваць салідарнасць з народам Украіны. І за гэтым мы і прыехалі”, — напісалі музыканты ў твітар-акаўнце групы.

Музыкаў запрасіў асабіста Уладзімір Зяленскі

Станцыя метро “Хрэшчацік”, якая сёння ператварылася ў імправізаваную сцэну, з пачатку вайны выконвае ролю бамбасховішча.

Сёння разам з U2 там спявалі музыканты з украінскага гурта “Антыцелы”. А песня “Stand by me” на сёння ператварылася ў “Stand with Ukraine”. Глядзіце, што гэта быў за канцэрт.

Кароткае відэа з гэтага выступу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.