Зяленскі расказаў, чаму УСУ працягваюць барацьбу за Бахмут

Уладзімір Зяленскі пагутарыў з журналістамі АР па дарозе з памежнай Сумскай вобласці ў Кіеў / АР
Уладзімір Зяленскі пагутарыў з журналістамі АР па дарозе з памежнай Сумскай вобласці ў Кіеў / АР

Сысці з Бахмута — значыць саступіць, зрабіць крок назад. Але "вайна — гэта кавалачкі перамог, маленькія перамогі, маленькія крокі", патлумачыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адчайнае нежаданне УСУ пакідаць Бахмут. Расійскія сілы, пераважна ПВК "Вагнер", штурмуюць гэты горад у Данецкай вобласці амаль восем месяцаў.

Паражэнне ў гэтай бітве, на думку ўкраінскага прэзідэнта, пагражае сур'ёзнымі палітычнымі наступствамі. Праблемы могуць узнікнуць і ва ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, і ўнутры краіны. "Наша грамадства адчуе стомленасць і будзе падштурхоўваць мяне да кампрамісу з імі",сказаў Зяленскі ў Інтэрв'ю Associated Press. А Пуцін "прадасць гэтую перамогу Захаду, свайму грамадству, Кітаю, Ірану".

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, "калі ён [Пуцін] адчуе пах крыві, што мы слабыя — ён будзе ціснуць, ціснуць, ціснуць". Адзначым, што, па дадзеных Інстытута вывучэння вайны, расійскія войскі цяпер кантралююць каля 65% тэрыторыі Бахмута.

Зяленскі таксама распавёў у інтэрв'ю АР, што запрасіў ва Украіну старшыню КНР Сі Цзіньпіна.  "Я хачу пагаварыць з ім. У мяне быў кантакт з ім да поўнамаштабнай вайны. Але цягам усяго гэтага года, больш за адзін год, у мяне не было", — прызнаўся ўкраінскі прэзідэнт. На мінулым тыдні Сі Цзіньпін наведаў Маскву, камунікаваў з Уладзімірам Пуціным. Але анансаваная тэлефонная размова з Зяленскім, пра якую пісалі медыя, тады так і не адбылася.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі