Зяленскі і Пуцін упершыню пагаварылі па тэлефоне

Зяленскі і Пуцін упершыню пагаварылі па тэлефоне

Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін упершыню пагаварылі па тэлефоне. Размова адбылася 11 ліпеня з ініцыятывы ўкраінскага боку, інфармуе ria.ru. Прэзідэнты гаварылі пра ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе. Па словах прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, "абмяркоўвалася магчымасць працягнення кантактаў у нарманскім фармаце". Зяленскі і Пуцін дамовіліся пра працягненне на ўзроўні экспертаў працы па вяртанні палонных, якіх утрымліваюць бакі канфлікту на Данбасе.

Як паведамляе УНІАН, галоўным пытаннем падчас размовы было вызваленне ўкраінскіх маракоў.

Якраз сёння Пуцін пракаментаваў прапанову Зяленскага правесці перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ў Мінску ў новым фармаце.

Зяленскі і Пуцін упершыню пагаварылі па тэлефоне
Уладзімір Зяленскі / УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі