Вы тут

Зяленскі прапанаваў Пуціну правесці перамовы ў Мінску (відэа)

Уладзімір Зяленскі на Данбасе / Reuters

Уладзімір Зяленскі прапанаваў Уладзіміру Пуціну правесці перамовы ў Мінску. Іх тэмай мусіць стаць найперш урэгуляванне сітуацыі на Данбасе. У відэазвароце Зяленскі прапануе правесці перамовы пры пасярэдніцтве лідараў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і ЗША.

Зяленскі: "Давайце абмяркуем, чый Крым і каго там няма на Данбасе... Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас у Мінску".

У Маскве паабяцалі разгледзіць прапанову Зяленскага аб перамовах, а ў Мінску яе вітаюць.

У сваім відэазвароце Уладзімір Зяленскі крытычна выказаўся пра шэраг украінскіх палітыкаў, якія спрабуюць выкарыстаць праблему Данбасу ў палітычных мэтах — падчас выбараў у Вярхоўную Раду.