Зум на мільён: у відэаканферэнцыі адначасова могуць удзельнічаць 1 млн чалавек

Zoom

Zoom

Кампанія Zoom Video Communications абвясціла пра запуск свайго сэрвісу для вебінараў, які можа змясціць да 1 мільёна ўдзельнікаў.

Кліенты могуць купіць падпіску на правядзенне вебінараў рознай "умяшчальнасці": ад 10 тыс. да 1 млн удзельнікаў.

"Цяпер у арганізатараў мерапрыемстваў ёсць гнуткасць і магчымасці для правядзення сапраўды інтэрактыўных мерапрыемстваў у беспрэцэдэнтных маштабах", — кажуць у Zoom.

Zoom гарантуе, што ўсе ўдзельнікі будуць бачыць вебінар ў рэальным часе без затрымак. Пакуль што гэта адзіная платформа, якая можа арганізаваць настолькі маштабны анлайн-мітынг.

Здаецца, айцішнікі пераацэньваюць нашу любоў да дыстанцыйкі, не?  З іншага боку, цяпер Еўрарадыё зможа паклікаць на анлайн-планёрку ўсіх сваіх чытачоў! І яшчэ застанецца парачка свабодных месцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі