Вы тут

Зубр на закрыцці Еўрагульняў: Без мінулага няма будучыні. Мы – беларусы

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

У Мінску на стадыёне "Дынама" адбываецца цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Па задуме шоў з'яўляецца працягам адкрыцця спаборніцтваў.

Як і 21 чэрвеня, на "Дынама" з'явіўся Зубр, які нагадаў прысутным, у якой краіне яны знаходзяцца:

“Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі. Я — яе моц, яе душа. Мой дружа, помні сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — беларус. Мы — беларусы”.

На цырымоніі закрыцця Еўрагульняў сярод іншых гасцей прысутнічае лідар Расіі Уладзімір Пуцін, чыя палітыка ў апошні час накіраваная на інтэграцыю Расіі з Беларуссю.