Вы тут

ЗША вылучаць Украіне чарговы пакет дапамогі на 1 мільярд долараў

Джо Байдэн / Carolyn Kaster/AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў, што Украіне будзе вылучаны новы пакет вайсковай дапамогі на суму 1 мільярд долараў. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце Белага дома.

Дапамога ўключае артылерыю, сістэмы берагавой абароны, боепрыпасы для артылерыі і РСЗА.

Тым часам у Брусэлі перад пачаткам пасяджэння кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны (так званы "Рамштайн-3") міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што Вашынгтон і Кіеў "працуюць у шчыльным узаемадзеянні, каб задаволіць запыты Украіны на новыя магчымасці, асабліва яе патрэбы ў далёкай агнявой падтрымцы, бронетэхніцы і берагавой абароне", перадае hromadske.ua.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.