Вы тут

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі — за Крым і ЛНР

Фота з адкрытых крыніц

Злучаныя Штаты зноў увялі санкцыі супраць Расіі. Гэтым разам яны распаўсюджваюцца на фізічных асоб і кампаніі, звязаныя з самаабвешчанай ДНР і анексаваным Крымам. Інфармацыю пра новыя абмежавальныя захады распаўсюдзіў Мінфін ЗША, піша TUT.by

У спісе тры фізічныя асобы і дзевяць арганізацый, у тым ліку некалькі крымскіх санаторыяў і гэтак званае Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ЛНР.

Увядзенне гэтых санкцый анансаваў спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па Украіне Курт Волкер. Амерыканскі чыноўнік заявіў, што гэта санкцыі супраць тых, хто “або падтрымаў расійскія праекты ў Крыме, або звязаны з парушэннямі правоў чалавека”.

Пазіцыя ЗША — захоўваць санкцыі, якія ўжо ёсць, а таксама час ад часу дапаўняць іх пакуль Расія не забяспечыць прагрэс ва Украіне. Пры гэтым Амерыка настойвае на поўным выкананні Расіяй Мінскіх дамоўленасцей, якія яна пакуль не выканала.

Са слоў прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай, Вашынгтон з 2011 года 62 разы ўводзіў санкцыі супраць РФ.