ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі. У пашыраны “чорны спіс”, апублікаваны Мінфінам Злучаных Штатаў, уключылі 21 фізічную асобу і 21 арганізацыю. Сярод іх — кампанія “Сілавыя машыны” мільярдэра Аляксея Мардашова, кампанія “Тэхнапрамэкспарт”, з якой судзілася карпарацыя Siemens з-за паставак у Крым турбін, 12 кампаній, звязаных з “Сургутнафтагазам”. Сярод фізічных асоб, якія трапілі пад санкцыі, намеснік міністра энергетыкі Расіі Андрэй Чэрэзаў, кіраўнік “Тэхнапрамэкспарту” Сяргей Тапор-Гілка, дырэктар дэпартамента аператыўнага кантролю і ўпраўлення ў электраэнергетыцы Яўген Грабчак. У жніўні мінулага года санкцыі ў іх дачыненні ўвёў Еўрасаюз.

ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі ў 2014 годзе пасля анэксіі Крыма і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Іх дзеянне працягвалася, а летась прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе ўвесці новыя сакцыі.

“Бі-Бі-Сі” адзначае, што 29 студзеня будзе апублікаваны амерыканскі “крамлёўскі даклад”, які дазволіць ЗША ўвесці санкцыі ў адносінах чыноўнікаў і прадстаўнікоў бізнесу, набліжаных да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі