ЗША прыпыняюць афармленне іміграцыйных віз для грамадзян 74 краін і Беларусі
ЗША, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Злучаныя Штаты прыпыняюць афармленне іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключаючы Расію, Іран і Беларусь.
Гэтая мера ўводзіцца з 21 студзеня і будзе дзейнічаць нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляе выданне Fox News, якое азнаёмілася з унутраным мемарандумам Дзярждэпартамента ЗША.
Адзначаецца, што консульскім супрацоўнікам загадалі адмаўляць у выдачы віз на падставе дзеючага заканадаўства, пакуль ведамства праводзіць перагляд працэдур праверкі і адбору заяўнікаў. Асноўнай мэтай такой забароны называюць больш жорсткі кантроль над тымі, каго ўлады лічаць патэнцыйнай нагрузкай для сацыяльнай сістэмы ЗША.
Сярод краін, якія трапілі пад абмежаванні, Fox News называе Самалі, Расію, Афганістан, Бразілію, Іран, Ірак, Егіпет, Нігерыю, Тайланд, Емен.
BREAKING: Sec. Marco Rubio freezes all foreign visa processing indefinitely from 75 countries:
— Leading Report (@LeadingReport) January 14, 2026
Afghanistan, Albania, Algeria, Antigua and Barbuda, Armenia, Azerbaijan, Bahamas, Bangladesh, Barbados, Belarus, Belize, Bhutan, Bosnia, Brazil, Burma, Cambodia, Cameroon, Cape Verde,…