Вы тут

ЗША пашырылі санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія"

ЗША пашырыла санкцыі супраць кампаніі "Белавія" / Еўрарадыё

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць беларускай кампаніі "Белавія" — за выкарыстанне самалётаў "Боінг" у парушэнне абмежаванняў, уведзеных пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Адпаведныя меры прыняло Міністэрства гандлю ЗША, паведамляе амерыканская радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.

Кампаніям усяго свету забаронена абслугоўваць, рамантаваць ці іншым чынам выкарыстоўваць амерыканскія дэталі для абслугоўвання самалётаў "Белавія".

Пасля 8 красавіка "Белавія" зрабіла больш за 30 незаконных палётаў на самалётах Boeing у Беларусь, Расію, Турцыю, Грузію, ААЭ і Егіпет, адзначае амерыканскае ведамства.

Мінгандлю ЗША 8 красавіка абмежавала палёты ў Беларусь і Расію самалётаў, якія належаць Беларусі або кіруюцца ёю, калі гэтыя самалёты былі вырабленыя ў ЗША або ў іншай краіне, але маюць больш за 25% кампанентаў амерыканскай вытворчасці.

Прычынай стала тое, што афіцыйны Мінск падтрымаў расійскую вайну упраць Украіны. 

Пад санкцыі трапяць не толькі "Боінгі", але і "Эмбраеры", калі ім спатрэбяцца амерыканскія запчасткі. 

Аналагічныя меры Злучаныя Штаты прынялі супраць буйных расійскіх авіякампаній, уключаючы "Аэрафлот", "Авіястар", Azur Air, "Россия" і Utair.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.