ЗША і Расія абмяняліся зняволенымі: Грайнер — на Бута

Брытні Грайнер і Віктар Бут / Getty Images, Reuters

8 снежня ЗША і Расія абмяняліся зняволенымі, паведамляе CNN. Баскетбалістку зборнай Злучаных Штатаў Брытні Грайнер, асуджаную ў РФ на 9 гадоў зняволення за знойдзеныя ў яе наркотыкі, памянялі на расіяніна Віктара Бута. Апошні знаходзіўся за кратамі ў ЗША з 2008 года. Ён быў асуджаны на 25 гадоў зняволення за кантрабанду зброі.

Абмен прайшоў у аэрапорце Абу-Дабі. Яму папярэднічалі працяглыя перамовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.