Вы тут

ЗША — бронзавы прызёр ЧС па хакеі

Каманда ЗША на матчы за трэцяе месца / ss.sport-express.ru

Зборная ЗША перамагла каманду Германіі ў матчы за трэцяе месца на ЧС па хакеі ў Рызе. Каманды згулялі з лікам 6:1 (1:0, 4:0, 1:1).

На Чэмпіянаце свету ў Рызе супернікі сустрэліся другі раз. На групавым этапе таксама перамагла зборная ЗША з лікам 2:0. Так ЗША ўжо дзявяты раз атрымліваюць бронзавы медаль ЧС па хакеі.

За першае і другое месца будуць змагацца зборныя Фінляндыі і Канады. Пакуль сёлетні чэмпіён свету — Фінляндыя. Ці атрымаецца фінам пацвердзіць першынство стане вядома сёння. Матч пачнецца ў 20:15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.