Вы тут

Зранку 13 жніўня ў Мінску зноў сталі ланцугі салідарнасці

Ланцуг салідарнасці каля кінатэатра "Кастрычнік" / TUT.by

Зранку 13 жніўня ў розных раёнах Мінска сталі зноў з'яўляцца ланцугі салідарнасці. Дзяўчаты і жанчыны з кветкамі стаяць у жывых ланцугах на Каменнай горцы, каля метро "Кунцаўшчына", на праспекце Дзяржынскага, на праспекце Незалежнасці каля кінатэатра "Кастрычнік". Машыны, якія едуць міма, падтрымліваюць іх сігналамі. 

Па праспекце Дзяржынскага У бок цэнтра пайшла невялікая калона.

Каля 1-й гарадской лякарні на праспект Незалежнасці выйшлі ў ланцуг медыкі, паведамляе Telegram-канал NEXTA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.