Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 5 мільярдаў долараў ЗША

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 5 мільярдаў долараў ЗША

На 1 сакавіка золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі ў вызначэнні МВФ склалі 5 022,3 млн долараў ЗША (у эквіваленце). Пра гэта паведамляе Нацбанк нашай краіны. 

За люты 2017 года ЗВР выраслі на 37,3 млн долараў ЗША (на 0,7%). У студзені 2017-га іх рост склаў 57,8 млн долараў ЗША (1,2%). Такім чынам, з пачатку 2017 года ЗВР выраслі на 95,1 млн долараў ЗША (1,9%).

У нацыянальным вызначэнні на 1 сакавіка 2017 года ЗВР склалі 5 608,4 млн долараў ЗША. За люты 2017-га яны выраслі на 214,2 млн долараў ЗША (на 4,0%). У студзені іх рост склаў 209,2 млн долараў ЗША (4,0%). Такім чынам ад пачатку года рост ЗВР нацыянальным вызначэнні склаў 423,4 млн долараў ЗША (8,2%).

Рост ЗВР у лютым тлумачыцца тым, што Нацбанк і Мінфін прадавалі аблігацыі, намінаваныя ў замежнай валюце, Нацбанк купляў замежную валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Таксама на гэта паўплываў рост кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў і паступленнi ад збору экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі