Золата прымусіла беларуса пахудзець на 24 кілаграмы

Кошт гэткіх незвычайных прызоў складае больш за 685 тысяч долараў.



Пачатковая колькасць зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу па пахуданні за золата перавышала 10 тысяч чалавек. Аднак да фінішу дабралася менш за 3 тысячы. Менавіта столькі з'явіліся на абавязковым фінальным узважванні. Зараз ідзе падрыхтоўка да ўзнагароджання тых, хто схуднеў больш за ўсё, вызначэнне самага маладога і самога старога ўдзельнікаў конкурсу.



Адным з патэнцыйных рэкардсменаў акцыі з'яўляецца 29-гадовы беларускі інжынер Арцём Дзендзівіцкі, паведамляе газета Khaleej Times. Яму на працягу месяца ўдалося пазбавіцца ад 24 кілаграмаў вагі. Мужчына схуднеў з 127 да 103 кілаграмаў. Дзендзівіцкі кажа, што свой залаты прыз ён плануе падарыць маме і жонцы. Таксама ён плануе працягваць худзець, пакуль не стане важыць 88 кілаграмаў.



Фота з фэйсбука Дзендзівіцкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі