У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
![Вясёлка ў жніўні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/333334.jpg.webp?itok=8LuU799q)
Вясёлка ў жніўні / t.me/narachanka/
У суботу, 10 жніўня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ўдзень ападкі прагназуюцца пераважна на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей, месцамі магчымыя навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +22 да +28 (у сталіцы — 23-25 цяпла).
У нядзелю дажджы пройдуць ужо амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе 8-14 цяпла, а ўдзень — ад +18 на поўначы да +26 на поўдні.
![У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GUh3YS3XkAEJQ1E.jpg.webp?itok=KphC25vM)
x.com/belgidromet
![У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GUh3aFuWUAAXRq9.jpg.webp?itok=MxrrDjIj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.