Вы тут

Зноў адменены вывазны рэйс для мігрантаў з Мінска ў іракскі Эрбіль

Самалёт кампаніі Iraqi Airways / wikipedia.org

Сённяшні вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways з Мінска ў Эрбіль адменены, паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Пазней стала вядома, што яго перанеслі на чацвер, каб набраць большую колькасць пасажыраў.

Мігранты таксама не змаглі паляцець дадому ў нядзелю і ў панядзелак. На гэтыя даты таксама планаваліся вылеты, але рэйсы пераносіліся і адмяняліся. Сённяшні павінен быў стаць апошнім. Пра гэта гаварыў напярэдадні прэс-сакратар Міністэрства па справах міграцыі і перамешчаных асоб Ірака Алі Абас Джаханкер.

З ягоных слоў, у лістападзе больш за 1 800 іракскіх грамадзян, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы, былі эвакуяваныя самалётамі авіякампаніі Iraqi Airways. Алі Абас Джахангір таксама падкрэсліў, што вываз мігрантаў з Беларусі ажыццяўляецца за кошт іракскага ўрада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.