Знешняя запазычанасць Беларусі склала 12,7 мільярда долараў

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 траўня склала 236,6 трыльёна рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам года на 39,1 трыльёна рублёў, або на 19,8%. Пры гэтым знешні доўг склаў 12,7 мільярда долараў і павялічыўся з пачатку года на 107,2 мільёна долараш або на 0,9% (з улікам курсавых розўніц). Такую інфармацыю падае Міністэрства фінансаў нашай краіны.

У першую траціну года Беларусь атрымала дзяржаўныя пазыкі на суму 375,9 мільёна долараў: 251,8 мільёна — з Расіі, 120,3 мільёна — з Кітая і яшчэ 3,8 мільёна — з Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

На пагашэнне ўжо існуючых пазык патрачана 322,5 мільёна долараў: Беларусь разлічвалася з Расіяй, МВФ, антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, з кітайскімі банкамі і з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.

Унутраная дзяржпазыка па стане на 1 траўня склала 53 трыльёны рублёў і павялічылася з пачатку года на 4,6 трыльёна рублёў або на 9,6%, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі