Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла на 8,2% — да 13,5 млрд долараў

Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла на 8,2% — да 13,5 млрд долараў

Ад пачатку 2016 года да 1 лістапада дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла на 2,6 млрд рублёў (на 8%) і склала 35,5 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешняя дзяржпазыка па стане на 1 лістапада склала 13,5 млрд долараў ЗША. Ад пачатку года яна вырасла на 1 млрд 19,1 млн долараў, або на 8,2%.

За студзень-кастрычнік 2016 года, па звестках Мінфіна, Беларусь атрымала знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 613,7 млн ​​долараў ЗША. З іх 800 млн долараў даў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця, 393,2 млн долараў — урад і банкі Расіі, 313,2 млн долараў — банкі Кітая, 105,5 млн долараў — МБРР, 1,8 млн долараў — ЕБРР і СІБ.

Шэраг экспертаў мяркуе, што ў беларускага ўрада няма іншых крыніцаў для пагашэння пазык, акрамя чарговых знешніх запазычанняў. У 2017 годзе на пагашэнне дзяржаўнай пазыкі неабходна накіраваць 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэнне дзяржаўнай пазыкі ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі