Вы тут

Знешні дзярждоўг Беларусі знізіўся на 2%, унутраны вырас на 14%

 ЕФСР не выключае рэзкага росту дзярждоўгу Беларусі / БЕЛТА

Знешні дзярждоўг Беларусі скараціўся за студзень-верасень на 0,3 мільярда долараў, або на 1,8%, у той час як унутраны дзярждоўг павялічыўся за гэты перыяд на 1,4 мільярда рублёў, або на 14,4%, паведамляе Мінфін у пятніцу.

Знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 кастрычніка складае 18,2 мільярда долараў, а ўнутраны дзярждоўг — 11,3 мільярда рублёў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця не выключае рэзкага росту дзярждоўгу Беларусі ў 2022 годзе — да 61% ВУП з 46% ВУП. Гэта адбудзецца ў выпадку рэалізацыі шокаў для дзяржпрадпрыемстваў, калі дзяржаве давядзецца выконваць гарантыі па пазыках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.