Вы тут

Знешні дзярждоўг Беларусі складае 18,5 млрд долараў

Дзяржаўных пазык было прыцягнута на 729 млн долараў / Reuters

Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2021-га складаў 18,5 млрд долараў ЗША. З пачатку года ён зменшыўся на $0,1 млрд ці на 0,6%, паведамляе Мінфін.

У першым паўгоддзі былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $729,3 млн долараў (629 млн долараў — ад урада РФ). Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў той жа перыяд склала 881,2 млн долараў.

Дзяржаўны доўг Беларусі ў студзені-чэрвені павялічыўся на 0,4 млрд рублёў (на 0,7%) і складаў 58,2 млрд рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.