Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за год вырас на 8,4% — да 18,6 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за год вырас на 8,4% — да 18,6 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за 2020 год вырас на 8,4% (на $1,4 млрд) і на 1 студзеня 2021-га складаў 18,6 млрд долараў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў. У 2018 годзе ён павялічыўся на 1%, у 2019-м — на 1,4%.

Летась былі прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 3,14 млрд долараў. На пагашэнне знешняга дзярждоўгу накіравана $1,64 млрд.

Дзярждоўг Беларусі на пачатак года складаў 57,8 млрд рублёў, ён павялічыўся за год на 13 млрд рублёў ці на 29%. Унутраны дзярждоўг склаў 9,9 млрд рублёў, ён павялічыўся за той жа перыяд на 1,1 млрд ці на 12,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі