Змітру Дашкевічу грамадой сабралі грошы на выплату штрафаў

Змітру Дашкевічу грамадой сабралі грошы на выплату штрафаў

Аднаму з лідараў “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу грамадой сабралі грошы на выплату штрафаў за ўдзел у шэрагу апазіцыйных акцыяў. Як напісаў апазіцыянер на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, 2 тысячы долараў пакінуў для яго на ўправе Партыі БНФ невядомы чалавек. Такім чынам Дашкевіч цалкам разлічыўся са штрафамі і змог забраць свій канфіскаваны аўтамабіль “з лапаў судовых дармаедаў”.

“Пры тым, што я ні да кога не звяртаўся і не прасіў дапамогі, дзясяткі людзей за гэтыя пару дзён напісалі з прапановаю дапамагчы! Некалькі чалавек прапанавалі браць іхнія машыны і катацца, колькі спатрэбіцца. Адзін хрысціянін настойвае, каб я забраў адну з дзвюх ягоных машын у якасці падарунка. Скажу вам, сябры, праўду — я ніколі не сутыкаўся з такой падтрымкай! Дзякуй кожнаму добраму сэрцу за падтрымку, малітвы, дапамогу!”, — напісаў апазіцыянер.

Аўтамабіль Змітра Дашкевіча быў канфіскаваны 25 студзеня судовымі выканаўцамі Аддзелу прымусовага выканання Першамайскага раёна сталіцы. Маладафронтавец меў 10 дзён, каб абскардзіць дзеянні субовых выканаўцаў і вярнуць сваё аўто.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі