Змітра Жалезнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір

Маладзёжнае крыло Партыі БНФ заклікала ўсе грамадска-палітычныя і праваабарончыя арганізацыі, а таксама СМІ, далучыцца да кампаніі салідарнасці са Змітром Жалезнічэнкам і падтрымаць ягоную кандыдатуру.

Нагадаем, актывіста апазіцыі двойчы адлічылі з гомельскага універсітэта. У выніку 25 студзеня яго прызвалі на службу ў войска. Там Зміцер аб’явіў галадоўку.

Студэнцкая прэмія за мір будзе ўручана ў шосты раз у Нарвегіі ў 2009 годзе. Гэта адзіная ўзнагарода ў свеце ад студэнтаў і для студэнтаў, якая прызначаецца лепшым навучэнцам, якія змагаюцца за мір і свае правы.

Студэнцкая прэмія за мір разглядае кандыдатуры з усяго свету. Кандыдатам павінен быць студэнт або студэнцкая арганізацыя, якія зрабілі адметны ўнёсак у развіццё дэмакратыі, міру і адстойванне правоў чалавека, адзначае прэс-служба Партыі БНФ.

Для таго, каб Жалезнічэнка перамог, неабходна дасылаць заяўку з яго прозвішчам на электронны адрас [email protected] да 11 лютага 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі