Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт з цяжарнай жонкай Настай

Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт з цяжарнай жонкай Настай

Грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча і яго цяжарную жонку Насту выклікалі на допыты па справе аб пратэстах 2020 года. Зміцер і Наста застаюцца ў Беларусі, нягледзячы на небяспеку крымінальнага пераследу.

"Для мяне заставацца ў Беларусі — найцяжэйшае штодзённае рашэнне. І нават не таму, што зона — там нічога новага, а таму, што ты не належыш сам сабе. Канешне, можна было б жыць спакойна. І нават стаць там героем. 

Але я не хачу такога геройства. Дый сёння нават ніякага не хачу. Я хачу проста данесці свой крыж", — піша Зміцер.

І дадае, што не ведае, ці вернецца сёння дадому. А калі вернецца сёння, дык не ведае, ці вернецца наступным разам.

Зміцер Дашкевіч — былы кіраўнік "Маладога фронту", экс-палітвязень, актыўны абаронца Курапатаў. Наста Дашкевіч таксама ўваходзіла ў "Малады фронт". 

Сям'я гадуе траіх дзяцей і чакае чацвёртага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі